01.07.2021

Зямля бацькоўская, святая!

Реклама
Мерапрыемства “Зямля бацькоўская, святая!”, прымеркаванае да вялікага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбудзецца 2 ліпеня 2021 г. у 11.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Свята адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1944 года. Упершыню Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці ў 1997 годзе. Музей падрыхтаваў святочную праграму для нашых маленькіх наведвальнікаў.

Мерапрыемства пачнецца з міні-экскурсіі “Дарогі вайны” па аднайменнай выставе, дзе наведвальнікі ўбачаць матэрыялы з фондаў музея, звязаныя з пісьменнікамі-франтавікамі і тымі, хто заспеў вайну дзецьмі: Макар Паслядовіч  (1906-1984), Анатоль Астрэйка (1911-1978), Сцяпан Гаўрусёў (1931-1988) і Барыс Сачанка (1936-1995).
Вясёлкавым настроем сустрэне выстава “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт” з яе галоўнымі героямі, якія вучаць дaбpыні, cпpaвядлiвacцi, гyмaнiзмy і любові да poднaй бeлapycкaй мoвы. Адмыслова на свята да дзяцей прыйдзе беларускі пісьменнік і галоўны рэдактар легендарнага часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі. Усіх удзельнікаў свята чакаюць займальныя літаратурныя інтэрактывы!

Завяршальнай кропкай праграмы стане дэманстрацыя анімацыйных фільмаў “Боевая машина” і “Лучшее место на свете” кінастудыі “Беларусьфільм” на пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”.

Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, шанаваць гісторыю і культуру, любіць родныя мясціны і сваю Радзіму – Беларусь. Літаратурны музей запрашае сустрэць разам галоўнае свята – Дзень Незалежнасці!

Усіх удзельнікаў мерапрыемства чакаюць памятныя сувеніры ад музея і салодкія падарункі ад партнёраў мерапрыемства кандытырскай фабрыкі “Камунарка”.
Уваход вольны. Папярэдні запіс па тэлефонах: (017) 395 44 47, (017) 363 56 21.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)