Беларусьфильм - национальная киностудия
Пресс-центр
Поиск
|
|
|
|
| В контакте |
|
|
|
|
Рассылка
Фильм завершит серию фильмов об уникальных книгах, хранящихся в различных собраниях Беларуси. Рассказ пойдет о рукописных книгах старообрядцев из музея в г.п. Ветка.Подробнее
"Музей гісторыі беларускага кіно"
«ДУХ ГІСТОРЫІ»
З 25 студзеня па 04 лютага 2012 г. у выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно пройдзе дабрачынная выстава жывапісу і фотаздымкаў «ДУХ ГІСТОРЫІ» з мэтай збору сродкаў для рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога палаца Святаполк-Чацвярцінскіх у г.п. Жалудок» (сумесна з аддзелам культуры шчучынскага райвыканкама і к/с «Беларусьфільм»).
![]()

Здабыткі мінула не церпяць раўнадушнасці, гістарычнае мінулае з’яўляецца неад’емнай часткай сучаснага жыцця, фундаментам у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці.
У Шчучынскім раёне налічваецца каля шасцідзесяці аб’ектаў, якія маюць значэнне як з пункту гледжання гісторыі, так і мастацтва. Кожны з іх мае асабісты лёс, выклікае інтарэс.
Маўклівым сведкам гісторыі застаўся палацавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх у г.п. Жалудок. Яго пабудова пачалася яшчэ пры Тызенгаузах у 1823г., сціплыя да архітэктурных патрабаванняў, яны разгарнулі буйны цудоўны парк, які меў сваю сістэму алей і сцежак, нават была зроблена каменная лава, на якой гаспадар выгравіраваў дату заснавання сядзібы “1823”. Асноўная перабудова адбылася ў 1908г. пры Л.Святаполк-Чацвярцінскім. Знакаміты італьянскі архітэктар У. Марконі спраектаваў магутны палац, у якім спалучаюцца рысы мадэрна і барокка. Апрача таго сям’я мела свой вінакураны і дрэваапрацоўчы завод. Да распаду СССР на тэрыторыі сядзібы размяшчалася ваенная частка. Пра той перыяд яе жыцця палаца сёння нагадвае выява чырвонай зоркі над галоўнай лесвіцай, прагнілая сцэна актавай залы. У пачатку 1990-х палац перайшоў ва ўласнасць дзяржпрадпрыемства "Конус" з Ліды, якое падпарадкоўваецца Нацыянальнай акадэміі навук да якога належыць і зараз.
Гэты комплекс быў сведкам розных гістарычных падзей, меў сваё нараджэнне, росквіт і заняпад. Помнік архітэктуры здолеў увайсці ў гісторыю айчыннага кіно – знакаміты фільм “Масакра” рэжысёр А.Кудзіненка. Кадры працы над знакамітай стужкай дазваляюць прадставіць вобраз палаца ў хвіліны, калі ў ім было жыццё.
У верасні 2011г. палацава-паркавы комплекс набывае іншую форму існавання – маляўнічы твор, які адлюстроўвае не толькі графічныя характарыстыкі свайго прататыпу, але перадае змест і глыбіню усіх этапаў існавання помніка архітэктуры. Група выпускнікоў акадэміі мастацтаў два дні працавала над стварэннем жывапісных твораў. Мастакі здолелі за гэты кароткі час не толькі напоўніцца эстэтыкай і таямнічай атмасферай комплекса былога палаца, але і стварыць якасны паэтычны цыкл мастацкіх эскізаў. Адметная асаблівасць цыклу – імпрэсіаністычнасць мастацкага вырашэння і аптымістычнасць вобразнага зместу. У гурт мастакоў уваходзілі: Наталля Табушава, Аляксей Навумчык, Наталля Белавусава, Марына Барысенкава, Дар’я Шышкова.
Некалькі слоў аб гісторыі Жалудка:
Пасёлак гарадскога тыпу знаходзіцца ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Багатыя Жалудоцкія землі падаравалі свету Валерыя Урублеўскага, дынастыю Тызенгаузаў, касцёл Ушэсця і знакаміты палацавы комплекс. Трэба адзначыць, што жыццё на гэтых землях пачалося шмат гадоў таму. У Жалудку знаходзіцца помнік археалогіі, селішча перыяду сярэднявечча. Пад час раскопак у 1964г. там былі знойдзены рэшткі керамікі, манеты. Варта казаць аб тым, што крыніцы багацця гэтай сямлі цякуць з 14 стагоддзя.
У 1490 г. вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Казімір заклаў у мястэчку касцёл, надаў яму фундуш. У 1506 г., у час татарскага нападу, касцёл згарэў. У 1529 кароль Жыгімонт I Стары пацвердзіў касцёлу ўсе ранейшыя фундацыі і надаў новыя. Пазней мястэчка знаходзілася ва ўладанні Сапегаў, Францкевічаў (пасля шлюбу Ганны Сапежанкі з Мікалаем Францкевічам-Радзімінскім, падкаморыем віцебскім і стольнікам Лідскім). У 1682 г. Казімір і Аляксандра Францкевічы (паводле іншых звестак жонка Казіміра Ганна Нарушэвічоўна) заснавалі ў Жалудку касцёл і кляштар кармелітаў (зачынены ў 1832 г.). Фундацыя на будаўніцтва кляштара была пацверджана пастановай варшаўскага сейма 1685 г. У лютым 1706 г. ў мястэчку знаходзілася галоўная кватэра шведскага караля Карла XII. У пачатку 18 ст. уладанне землямі перайшло да Міхала Тызенгаўза. 3 1795 г. – у Расійскай імперыі, з 1861 г. цэнтр воласці Лідскага павета. 3 1835 г. праз шлюб Германіцыі, дачкі Рудольфа Тызенгаўза, палкоўніка артылерыі (жонка з Пуслоўскіх), з Севярынам Урускім мястэчка перайшло да апошніх. Пазней, калі Марыя Уруская (1853 – 1931) выйшла замуж за Уладзіміра Чацвярцінскага (1837 – 1918), Жалудок апынуўся ва ўладанні роду Святаполк-Чацвярцінскіх. Іх сын князь Людвіг Святаполк-Чацвярцінскі (1877 - 1941), які скончыў сваё жыццё ў фашысцкім Асвенцыме, быў апошнім знатным уладальнікам Жалудка.


