Беларусьфильм - национальная киностудия

Поиск

расширенный поиск

Рассылка

Введите ваш e-mail:
Зеркала, и не только, для Лады Ларгус по выгодной цене в магазине Сколь
rv-service.lada.ru

Музей гісторыі беларускага кіно

     
      Музей гісторыі беларускага кіно – адзін з самых маладых на Беларусі, хаця ў яго – амаль трыццаціпяцігадовая перадгісторыя.   
      Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску у 1976 (напярэдадні   50-годдзя выхаду на экран «першай нацыянальнай фільмы» «Лясная быль») як ведамасны пры кінастудыі «Беларусьфільм» для збору, сістэматызацыі і захавання матэрыялаў пра нацыянальны кінематограф, папулярызацыі яго дасягненняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. размяшчаўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касцел святых Сымона і Алены) Саюза кінематаграфістаў БССР, з 1988 па 1998 гг. – зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю.
 
 
 
      Адчынены для рэгулярнага наведвання (з экскурсійным і лекцыйным абслугоўваннем) у пачатку 2002 г. ў спецыяльна рэканструяваным (1994–1998 гг.) па рашэнню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь трохпавярховым будынку – помніке архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя (вул. Свярдлова, 4) – пасля яго  перадачы «Беларусьфільму» у арэнду (Рашэнне Мінгарвыканкама ад 12.12. 1988 г. № 517), з камунальнай уласнасці г. Мінска ў рэспубліканскую ўласнасць (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.1999 г.   № 617) і нарэшце ў гаспадарчае веданне кінастудыі (загад Міністэрства культуры РБ ад 21.05.1999 г. № 179), а таксама стварэння ў 2000 – 2001 гг. (на падставе гранта фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва) групай кіназнаўцаў (навуковых супрацоўнікаў аддзела кіно і тэлебачання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі) у складзе А.В. Красінскага, Л.М. Зайцавай, І.А. Аўдзеева (цяпер – кіраўнік музея) і дызайнера Д.І. Згорскага базавай экспазіцыі. Са студзеня 2005 г. («з мэтай стварэння больш спрыяльных умоў для развіцця і з улікам значнасці гэтага культурнага цэнтра для краіны») музей стаў філіялам установы «Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь» (загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2004 г. № 141).
      Асноўныя віды дзейнасці: 
      Збіранне, сістэматызацыя і апісанне дакументаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага кіно і кінакультуры наогул; арганізацыя фондавых, тэматычных і персанальных выставак, якія звязаны з кінематографам, беларускім выяўленчым мастацтвам наогул; а таксама сістэматызаваны паказ айчыннай і замежнай кінакласікі: адметная спецыфіка музея, галоўным экспанатам якога па вызначэнню з’яўляецца фільм як культурная і гістарычная каштоўнасць, прадугледжвае спалучэнне тут прадметнай экспазіцыі з экранай.  
      Да пачатку 2011 г. у экспазіцыі, фондах і навуковай апрацоўке музея знаходзілася некалькі тысяч адзінак захавання, на падставе якіх сфарміраваны наступныя музейныя КАЛЕКЦЫІ: выяўленчы фонд (эскізы мастакоў кіно), фонд анімацыі, фотатэка (кадры з фільмаў і “рабочыя моманты”), фонд плакатаў і афіш, прадметны фонд (кінатэхніка, касцюмы, рэквізіт, макеты і памятныя знакі), навуковая бібліятэка (сцэнарыі, мантажныя лісты, даведачная літаратура і рэдкія кнігі па кіно).
      У фондасховішчы музея ўваход дазволены толькі спецыялістам.
      Для наведвальнікаў у будынку музея адчынены:
на 1-м паверсе – кіназала на 50 месцаў і відэазала на 10 месцаў, дзе ў сістэматызаваным парадку (у асноўным у форме тэматычных, персанальных або жанравых рэтраспектыў) з верасня па чэрвень (па спецыяльнаму раскладу, а па індывідуальных заяўках пастаянна) дэманструецца айчынная і замежная кінакласіка: музейная кіна(відэа)тэка налічвае ўжо больш за дзве тысячы помнікаў кінакультуры, значную частку якіх складаюць экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры.
на 2-м паверсе – экспазіцыйная зала (140 м2), дзе размешчана пастаянная экспазіцыя «Беларускі кінематограф як нацыянальная каштоўнасць», якая змяшчае рознастайныя матэрыялы (каля 800 экспанатаў) пра творчасць кінарэжысёраў Юрыя Тарыча і Уладзіміра Корш-Сабліна (ім прысвечаны асобныя стэнды) і нашы лепшыя фільмы нацыянальнай, дзіцячай і ваеннай тэматыкі за 85-гадовую гісторыю існавання кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі (у тым ліку і тыя, што ў 2004 г. ўнесены ЮНЕСКА ў спіс рэпрэзэнтатыўных твораў сусветнай кінематаграфіі). Найбольшую каштоўнасць тут, безумоўна, уяўляюць першая мадэль кінапраектара “ГОЗ” (вытворчасць 1924 г. ) і фрагмент калекцыі кінаплакатаў да беларускіх фільмаў 20-х – 30-х гг., якія ў такой колькасці дэманструюцца на тэрыторыі Беларусі ўпершыню за апошнія 70 гадоў. (Па жаданню любы з прадстаўленых у экспазіцыі фільмаў можна паглядзець у кіна- або відэазале музея). Раздзелы экспазіцыі «Заснавальнікі беларускага кіно» і «Залаты фонд беларускага кіно» арганічна дапаўняюць тэматычныя і персанальныя выстаўкі, якія знаёмяць з сутнасцю канкрэтных кінематаграфічных прафесій, гісторыяй з’яўлення па-свойму этапных для беларускага кіно фільмаў усіх відаў і жанраў, творчасцю асобных кінамайстроў. Накшталт выстаўкі «Чароўная жалейка» сведчанне пра фільм» пра стварэнне беларускімі аніматарамі ў 1993 –1998 гг. унікальнага (больш за 120 лялек!), але малавядомага публіке (нягледзячы на вялікую колькасць фестывальных узнагарод) 47-хвіліннага фільма па матывах асецінскіх паданняў пра старажытных волатаў нардаў, што дэманструецца зараз. (Па жаданню ўслед за выстаўкай можна паглядзець і сам фільм, а таксама пазнавальную 20-хвілінную відэапраграму-інтэрв’ю з аўтарамі пра асаблівасці лялечнай анімацыі).
на 3-м паверсе – выставачная  зала (100 м2), дзе ладзяцца ўсемагчымыя персанальныя і калектыўныя мастацкія выстаўкі (жывапіс, графіка, мастацкая фатаграфія і г.д.) беларускіх кінематаграфістаў (мастакоў-пастаноўшчыкаў, мастакоў па касцюмах, кінааператараў) і іншых дзеячоў айчыннага мастацтва.  
      Рэжым працы музея – штодня (акрамя надзелі), а менавіта: 
– па панядзелках, аўторках, чацвяргах і суботах – з 10-00 да 17-30 (каса да 17-00) можна наведаць пастаянную экспазіцыю (асобна ці з экскурсаводам), выставачную залу, відэазалу (па папярэдняму запісу) і экранную экспазіцыю (пачатак праглядаў па аўторках і чацвяргах а 15-00, па суботах а 12-00 і 15-00);  
– па серадах і пятніцах – з 10-00 да 18-00 (каса да 18-30) можна наведаць пастаянную экспазіцыю (асобна ці з экскурсаводам), выставачную залу, відэазалу (па папярэдняму запісу) і экранную экспазіцыю (пачатак праглядаў а 15-00 і 18-30).

      Паштовы адрас і тэлефон Музея: 220030, г. Мінск, вул. Свярдлова, д.4; тэл. (017) 327-10-75,   velcom (029) 627-10-75

      Электронны адрас: cinema@museum.by
   С
айт: cinema.museum.by

      Крыніцы інфармацыі пра бягучыя мерапрыемствы музея, іх змест: акрамя газет, канала "Культура" Беларускага радыё гэта яшчэ інтэрнет-парталы Relax.by, Open.by і асабліва TUT.by, дзе ў кінаафішы друкуюцца падрабязныя анатацыі пра нашы новыя рэтраспектывы і выстаўкі.